Віза

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія жадаюць атрымаць візу ў рамках праграмы „Poland.Business Harbour” падлягаюць спрошчанай візавай працэдуры.

Неабходныя дакументы:

  1. заява на атрыманне нацыянальнай візы – запоўненая і падпісаная,

  2. актуальны біяметрычны фотаздымак,

  3. пашпарт, выдадзены на працягу апошніх 10 гадоў, сапраўдны на працягу прынамсі трох месяцаў з даты запланаванага вяртання, у якім ёсць як мінімум дзве свабодныя старонкі, прадугледжаныя для віз,

  4. медыцынская страхоўка на тэрмін дзеяння візы (мінімальная страхавая сума - 30 000 еўра),

  5. Дакументы, якія пацвярджаюць мэту паездкі:

  • калі Вы з’яўляецеся IT спецыялістам–  рэкамендацыя з боку адной з партнёрскіх кампаній праграмы i дакумент, які пацвярджае тэхнічную адукацыю (IT) альбо прынамсі працоўную дзейнасць на працягу аднаго года ў IT-галіне,

  • калі Вы ствараеце стартап – дакумент, які пацвярджае ваш удзел у праграме Poland.Prize,

  • калі Вы кіруеце невялічкай, сярэдняй, буйнай кампаніяй – дакумент, які пацвярджае ваш удзел у праграме Польскага Агенцтва Інвестыцый і Гандлю.

Больш падрабязную інфармацыю і ўзор заявы Вы знойдзеце на сайце польскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Рэспубліцы Беларусь. 

{"register":{"columns":[]}}