назад

Кшыштаф Пендэрэцкі памёр

30.03.2020

29 сакавіка гэтага года ў Кракаве памёр Кшыштаф Пэндэрэцкі (1933 г.н.) – адзін з найбуйнейшых польскіх кампазітараў, педагог – прафесар і рэктар Кракаўскай музычнай акадэміі.

Buenos Aires, 2 de septiembre de 2016 - Krzysztof Penderecki dirigió a la Orquesta Sinfónica Nacional, en la Sala Sinfónica del CCK.
Fotos: Romina Santarelli / Ministerio de Cultura de la Nación.

Славу яму прынесла ў канцы 60-х гадоў ХХ стагоддзя опера «Д'яблы з Лудэна». Ён напісаў дзясяткі музычных твораў. Яго музыка гучала, выклікала энтузіязм аўдыторыі і прызнанне экспертаў па ўсім свеце. Яна таксама выкарыстоўвалася ў  фільмах – адным з іх быў фільм «Катынь» рэжысёра Анджэя Вайды.

Сваім талентам і працай ён услаўляў на працягу дзесяцігоддзяў польскую культуру – быў адным з самых выдатных і распазнавальных яе прадстаўнікоў. Гэта вялікая, незаменная страта...

{"register":{"columns":[]}}