назад

Беларусь

Дыпламатычныя адносіны паміж Польшчай і Беларуссю былі ўсталяваны ў 2 сакавіка 1992 г.

Палітычнае супрацоўніцтва

Дыпламатычныя адносіны паміж Польшчай і Беларуссю былі ўсталяваны пасля атрымання апошняй незалежнасці ў снежні 1991 г. Польшча была адной з першых краін, якія прызналі незалежнасць Беларусі. Адносіны паміж краінамі рэгулюе Дагавор аб добрасуседстве і прыязным супрацоўніцтве ад 23 чэрвеня 1992 г., а таксама шэраг двухбаковых дагавораў. 

Спасылкі:

Міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы, якія дзейнічаюць у адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча

Эканамічнае супрацоўніцтва

У 2018 г. гандлёвы абарот паміж Польшчай і Беларуссю дасягнуў  3,5 млрд дол. ЗША. У Беларусі дзейнічае каля 350 кампаній з польскім капіталам. Падтрымкай польскага бізнесу ў Беларусі, а таксама развіццём эканамічных адносін паміж Польшчай і Беларуссю займаецца Замежнае гандлёвае прадстаўніцтва ў Мінску.

Спасылкі:

Замежнае гандлёвае прадстаўніцтва ў Мінску

Культурнае супрацоўніцтва

Польска-беларускае культурнае супрацоўніцтва датычыць мноства галін і дынамічна  развіваецца, што абумоўлена суседствам і глыбокімі гістарычнымі сувязямі. Дзейнічае Кансультацыйная камісія па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, сустаршынямі якой з’яўляюцца намеснікі міністраў культуры дзвюх краін. У Мінску працуе таксама Польскі інстытут, які займаецца папулярызацыяй польскай культуры ў Беларусі, а таксама  развіццём супрацоўніцтва паміж культурнымі і інтэлектуальнымі коламі дзвюх краін. 

Спасылкі:

Польскi Інстытут у Мiнску

Навуковае супрацоўніцтва

Навуковае супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю ажыццяўляецца, перш за ўсё, у рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі 2016 г. Акрамя таго, паміж сабой супрацоўнічаюць ВНУ і акадэміі навук дзвюх краін. Павялічваецца колькасць беларускіх студэнтаў у Польшчы і польскіх – у Беларусі.    

Прызнанне адукацыі

Пытанні прызнання адукацыі рэгулюе Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб прызнанні эквівалентнасці ў вышэйшай адукацыі, раўназначнасці навуковых ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва, падпісанае ў Варшаве 28 красавіка 2005 г. (уступіла ў сілу 12 снежня 2005 г.).

Польскія ўстановы ў Беларусі

Замежнае гандлёвае прадстаўніцтва ў Мінску

{"register":{"columns":[]}}