назад

Змяненні ў правілах прыёму заяў на атрыманне нацыянальных віз

27.11.2020

Komunikat

З 1 снежня 2020 года змяняюцца некаторыя правілы прыёму візавых заяў на атрыманне нацыянальных віз (тып D):

  • усе заяўнікі, якія хадатайнічаюць аб атрыманні нацыянальнай візы D, павінны прадставіць страхавы поліс на ўвесь тэрмін дзеяння візы (хіба толькі інакш вынікае з асобных нормаў заканадаўства, напрыклад, з Закону „Аб Карце паляка”).
     

Страхавы поліс павінен:

  • мець кругласутачны доступ да нумароў тэлефонаў цэнтра аказання хуткай медыцынскай дапамогі
  • мінімальная сума страхавога пакрыцця складае 30 000 еўра
  • поліс медыцынскага страхавання павінен пакрываць наступныя выдаткі:
     
    • ​​​​​​​выдаткі на аказанне неадкладнай медыцынскай дапамогі і/альбо неадкладную шпіталізацыю
    • выдаткі на транспарт да месца пастаяннага пражывання ў выпадку хваробы або смерці застрахаванай асобы.
  • заявы на атрыманне нацыянальнай візы можна падаваць за 6 месяцаў да запланаванай паездкі (9 месяцаў для маракоў)
  • акрамя грамадзян Беларусі, грамадзяне іншых краін, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, каб падаць візавую заяву з мэтай выканання працы, павінны мець дакумент, які дае права на знаходжанне не менш чым на 90 дзён
  • рашэнне па заяве аб выдачы нацыянальнай візы павінна быць прынята на працягу 15 дзён (у абгрунтаваных выпадках тэрмін можа быць падоўжаны да 60 дзён)
  • у выпадку заявы на паўторны разгляд візавай справы тэрмін падоўжваецца да 14 дзён на прыманне рашэння
  • у выпадку спраў, якія былі распачатыя і незакончаныя да 1 снежня будуць прымяняцца нормы заканадаўства, якія прымяняліся раней.      
{"register":{"columns":[]}}