In order to ensure the highest quality of our services, we use small files called cookies. When using our website, the cookie files are downloaded onto your device. You can change the settings of your browser at any time. In addition, your use of our website is tantamount to your consent to the processing of your personal data provided by electronic means.
назад

Паведамленне аб працы Консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь

09.10.2020

Komunikat

У выніку рэзкага скарачэння беларускімі ўладамі колькасці супрацоўнікаў польскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў з панядзелка, 12 кастрычніка, можа быць запаволены працэс выдачы віз, а таксама абмежаваны прыём візавых анкет.

Вышэйзгаданыя змены носяць часовы характар і абумоўлены неабходнасцю дапасаваць умовы працы да новай сітуацыі і зменшанага складу дыппрадстаўніцтваў. Незалежна ад сітуацыі, якая склалася, консулы зробяць усё магчымае для таго, каб прымаць грамадзян па тэрміновых, жыццёва важных справах, а таксама ў сітуацыях, якія патрабуюць аказання консульскай дапамогі.

Улічваючы шматгадовыя намаганні польскага боку па забеспячэнні максімальна аператыўнага абслугоўвання грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія хочуць свабодна перамяшчацца па Еўропе, запэўніваем, што польскі бок гатовы вярнуць нармальнае візавае абслугоўванне адразу пасля таго, як адпаведныя беларускія ўлады адклічуць гэта незразумелае рашэнне. Гэта ўжо не першы раз, калі беларускія ўлады прадпрымаюць дзеянні, наступствы якіх шкодзяць, перш за ўсё, іх уласным грамадзянам.