назад

Музыка Шапэна ў новым нечаканым фармаце

26.03.2025

У сераду, 26 сакавіка 2025 года, у Мінску з канцэртам “Музычнае падарожжа праз жыццё Шапэна” выступіў выдатны польскі піяніст Гжэгаж Немчук.

Grzegorz Niemczuk 1

Арганізаваны з нагоды старшынства Польшчы ў Савеце ЕС і папулярызацыі польскай культуры ў Беларусі канцэрт класічнай музыкі стаў сапраўдным музычным адкрыццём. Дасканалае выкананне музыкі Шапэна спадар Немчук узбагаціў аповедам пра этапы жыцця, творчасці Шапэна і свой уласны выбар тых альбо іншых твораў. Непаўторны талент і лёгкасць, з якой спадар Немчук вёў за сабой слухачоў у музычнае падарожжа, па-новаму адкрылі для нас Шапэна. „Музыка для мяне – сродак самавыяўлення і  спосаб рабіць свет прыгажэйшым”, – гаворыць пра сябе Гжэгаж Немчук. Падчас канцэрта гэта праўда музыканта адчувалася вельмі моцна. Мінск у гэты вечар дакладна стаў прыгажэйшым!

Фота (4)

{"register":{"columns":[]}}