назад

40-я гадавіна падпісання жнівеньскіх пагадненняў і ўтварэння Незалежнага самакіравальнага прафсаюза „Салідарнасць”

31.08.2020

31 жніўня ўрачыста адзначаецца 40-я гадавіна падпісання жнівеньскіх пагадненняў і ўтварэння Незалежнага самакіравальнага прафсаюза „Салідарнасць”, якія прычыніліся да падзення камунізму і паклалі канец падзелу свету перыяду халоднай вайны.

Салідарнасць

Гэта было б немагчымым без актыўнага ўдзелу мільёнаў палякаў, якія асмеліліся выступіць супраць несправядлівасці, якая панавала на зняволенай Радзіме, і заснавалі „Салідарнасць”. Гэты масавы грамадскі рух, у якім палякі вырашылі выказаць сваю пазіцыю і ўзяць на сябе адказнасць за лёс краіны, не меў адпаведнікаў у Еўропе.

„Ген салідарнасці” да сённяшняга дня падштурхоўвае Польшчу актыўна дапамагаць іншым краінам у патрэбе. Салідарнасць набывае форму дапамогі з мэтай развіцця, гуманітарнай дапамогі (апошнім часам у сувязі з пандэміяй COVID-19), падтрымкі іншых дзяржаў у працэсе трансфармацыі, асабліва краін-удзельніц Усходняга партнёрства і Заходніх Балкан, а таксама форму ўдзелу ў міратворчых і вайсковых місіях ЕС, АБСЕ, НАТА і іншых міжнародных арганізацый. Узгадваючы гэту асаблівую гадавіну, Польшча далучаецца да ўсіх народаў, якія імкнуцца да свабоды і дэмакратыі ў сваіх краінах.

Запрашаем пазнаёміцца з выставай, падрыхтаванай Міністэрствам замежных спраў да гадавіны (гл. ніжэй).

 

Прэс-служба

Міністэрства замежных спраў

Відэа

{"register":{"columns":[]}}