назад

Дзень адчыненых дзвярэй ва Універсітэце Марыі Складоўскай-Кюры (г. Люблін)

19.02.2020

6 сакавіка 2020 г. з 09:00 да 13:30 на эканамічным факультэце Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры (г. Люблін) па адрасе: пл. Марыі Складоўскай-Кюры, 5, г. Люблін, пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры. Мэта мерапрыемства – пазнаёміць будучых студэнтаў з-за мяжы з адукацыйнай праграмай, умовамі навучання і жыцця ў Любліне.

Dzień otwarty w UMCS

Праграма прадугледжвае, між іншым, прагулку з гідам па студэнцкім гарадку Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры, наведванне стэндаў асобных факультэтаў, прэзентацыю  праграм навучання на замежных мовах і сустрэчу з супрацоўнікамі ўпраўлення прыёму студэнтаў.

Падрабязная праграма Дня адчыненых дзвярэй даступна на сайце www.umcs.pl (рускамоўная версія www.ru.umcs.pl).

{"register":{"columns":[]}}