назад

Змены ў арганізацыі працы Консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама генеральных консульстваў у Брэсце і Гродна ў перыяд пагрозы, звязанай з пандэміяй каранавіруса

01.06.2020

Інфармуем, што да 28.08.2020 г. Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне змяняюць парадак прыёму грамадзян па асобных пытаннях дзейнасці консульскіх устаноў.

коронавіруса
  1. Прыём грамадзян па грамадзянскіх, прававых пытаннях будзе ажыццяўляцца выключна ў экстранных выпадках, якія патрабуюць неадкладнага ўмяшання або дапамогі консула.

    У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй звяртаемся да заяўнікаў з просьбай прыходзіць у консульскія ўстановы ў ахоўных масках.
     
  2. Спыняецца прыём заяў на візы непасрэдна ў консульскіх установах. Адначасова інфармуем, што з 11 мая 2020 г. візавыя цэнтры ў Мінску, Брэсце і Гродне аднаўляюць, у абмежаваным аб'ёме аказання паслуг, прыём візавых заяў. Падаваць візавыя заявы будуць мець права толькі грамадзяне, якія адносяцца да наступных катэгорый:
  • ПРАЦА – асобы, якія працуюць у Польшчы, маюць сапраўдны дазвол на працу, заяву аб даручэнні выконвання працы або дазвол на сезонную працу, які ўнесены ў рэестр заяў;
  • СТУДЭНТЫ І НАВУЧЭНЦЫ, якія навучаюцца ў Польшчы;
  • КІРОЎЦЫ – асобы, якія здзяйсняюць міжнародныя грузавыя перавозкі;
  • КАРТА ПАЛЯКА – уладальнікі Карты паляка.

   

Для таго, каб прызначыць дату падачы візавай заявы просім звязацца з візавымі цэнтрамі. Інфармацыю адносна спосабу браніравання даты падачы дакументаў і кантактныя дадзеныя Вы знойдзеце, перайшоўшы па спасылцы.

 

Грамадзяне, якія плануюць паездкі ў Польшчу з іншымі мэтамі, чым вышэйпералічаныя, будуць прымацца ў наступных этапах аднаўлення прыёму дакументаў ад заяўнікаў у візавых цэнтрах.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй рэкамендуем кліентам звяртацца ў візавыя цэнтры згодна з іх месцам пражывання.

{"register":{"columns":[]}}