назад

Апавяшчэнне аб змене асобаў, якія маюць права перасякаць мяжу Рэспублікі Польшча, і правілы каранціну

22.05.2020

koronawirus_PL

З 21 мая 2020 года на тэрыторыю Рэспублікі Польшча маюць права ўехаць:

1) грамадзяне Рэспублікі Польшча;

2) іншаземцы, якія з'яўляюцца мужам, жонкай ці дзецьмі грамадзян Рэспублікі Польшча альбо застаюцца пад пастаянным апекай грамадзян Рэспублікі Польшча;

3) іншаземцы, якія маюць Карту Паляка;

4) кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і члены дыпламатычнага і консульскага складу місіі, гэта значыць асобы, якія маюць дыпламатычнае званне, і члены іх сем'яў;

5) іншаземцы, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;

6) іншаземцы, якія маюць права працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, гэта значыць іншаземцы, якія маюць права працаваць на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Польшчы, якія маюць дазвол на працу, пасведчанне аб унясенні ў рэестр адносна сезонных работ, заяву аб даручэнні выканання работ іншаземцу на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, які:

а) выконвае работы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча альбо

б) прадстаўляе дакументы, якія сведчаць, што пачатак працы пачнецца адразу пасля перасячэння мяжы;

7) іншаземцы, якія кіруюць транспартным сродкам для перавозкі пасажыраў альбо грузаў, а іх транзіт ажыццяўляецца ў рамках іх прафесійнай дзейнасці, якая заключаецца ў перавозцы грузаў або перавозцы людзей;

8) вадзіцелі, якія ажыццяўляюць аўтамабільны перавоз у рамках міжнароднага аўтамабільнага транспарту або міжнароднага камбінаванага транспарту, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Польшча іншымі транспартнымі сродкамі, чым транспартны сродак, які выкарыстоўваецца для аўтамабільнага транспарту:

а) з мэтай адпачынку на тэрыторыі краіны знаходжання;

б) пасля адпачынку за мяжой;

9) вучні і студэнты, якія атрымліваюць адукацыю ў Рэспубліцы Польшча;

10) грамадзяне дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза, Еўрапейскай эканамічнай прасторы (АЭП) або Швейцарскай Канфедэрацыі , іх муж,  жонка і дзеці з мэтай перасячэння тэрыторыі Рэспублікі Польшча працягласцю не больш за 12 гадзін з моманту перасячэння мяжы Рэспублікі Польшча, да месца жыхарства альбо знаходжання ; дадзенае палажэнне распаўсюджваецца таксама на Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі шляхам пагаднення аб выхадзе Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі з Еўрапейскага Саюза і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі.

З 22 мая 2020 года наступныя асобы вызваляюцца ад карантыну пасля перасячэння польскай мяжы:

1. экіпажы самалётаў;

2. маракі, рыбакі і іншыя члены экіпажа марскіх і рачных караблёў, а таксама абслугоўваючы персанал карабля і і інспектары прызнаных арганізацый;

https://www.gov.pl/web/gospodarkamorska/nowe-zasady-kwarantanny-dla-czlonkow-zalog-rybakow-i-serwisantow

3. асобы, якія выконваюць работу ў Польшчы ці суседняй краіне, звязаная з падрыхтоўкай або ажыццяўленнем інвестыцый у сферы выкарыстання тэрмінала згодна з Законам аб інвестыцыях у галіне тэрміналу рэгазіфісіраванага звадкаванага прыроднага газу ў Свінаўісьце, стратэгічных інвестыцый у галіне ліній перадачы высакавольтнага напружання згодна з Законам аб падрыхтоўцы і рэалізацыі стратэгічных інвестыцый у галіне ліній перадачы высакавольтнага напружання або стратэгічных інвестыцыі ў нафтавым сектары згодна з Законам аб падрыхтоўцы і рэалізацыі стратэгічных інвестыцый у нафтавым сектары;

4.  вадзіцелі, якія ажыццяўляюць аўтамабільны перавоз у рамках міжнароднага аўтамабільнага транспарту або міжнароднага камбінаванага транспарту згодна з палажэннямі Закона аб аўтамабільным транспарце, у тым ліку вадзіцелі, якія вяртаюцца з-за мяжы або праязджаюць праз тэрыторыю Рэспублікі Польшча транзітам іншымі транспартнымі сродкамі, чым транспартны сродак, які выкарыстоўваецца для аўтамабільнага транспарту:

а) з мэтай адпачынку на тэрыторыі краіны знаходжання;

б) пасля адпачынку за мяжой;

5. цягніковыя брыгады і іншыя супрацоўнікі, неабходныя для выканання паслуг грузавых перавозак у рамках міжнародных чыгуначных перавозак, якія ажыццяўляюць прафесійную дзейнасць у Польшчы ці суседняй краіне, на падставе спіса, які складаецца з пераліку гэтых асоб, прадастаўленага перавозчыкам;

6. вадзіцелі, якія ажыццяўляюць аўтамабільны перавоз транспартным сродкам або камбінацый транспартных сродкаў, максімальна дапушчальная маса якіх не перавышае 3,5 тон у аўтамабільным транспарце грузаў і ў некамерцыйным аўтамабільным перавозе грузаў;

7. вадзіцелі, якія ажыццяўляюць аўтамабільны перавоз транспартнымі сродкамі, прызначанымі для перавозкі больш за 7 і не больш за 9 чалавек разам з вадзіцелем ў некамерцыйных міжнародных  аўтамабільных перавозках асоб;

8. асобы, якія перасякаюць мяжу Рэспублікі Польшча, якая з'яўляецца унутраннай мяжой, з мэтай ажыццяўлення прафесійнай, дзелавой дзейнасці або з мэтай заробку ў Польшчы ці ў краіне Еўрапейскага саюза, Еўрапейскай эканамічнай прасторы (АЭП) або Швейцарскай Канфедэрацыі, а таксама іх муж, жонка і дзяці; дадзенае палажэнне распаўсюджваецца таксама на Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі шляхам пагаднення аб выхадзе Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі з Еўрапейскага Саюза і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі;

9. навучэнцы і студэнты, якія перасякаюць мяжу Рэспублікі Польшча, якаяз'яўляецца унутраннай мяжой, з мэтай атрымання адукацыі ў Польшчы ці суседняй краіне, і іх апекуны, якія перасякаюць мяжу са студэнтамі, каб забяспечыць сваім дзецям гэтае навучанне;

10. дзеці, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю у Польшчы ці суседняй краіне, і іх апекуны, якія перасякаюць мяжу са сваімі дзецьмі, змэтай атрымання гэтай адукацыі;

11. вучні і студэнты, якія атрымліваюць адукацыю ў Рэспубліцы Польшча;

12. асобы, якія перасякаюць мяжу з мэтай працы на ферме, якая размешчана па абодва бакі ад гэтай мяжы;

13. салдаты Узброеных сіл Рэспублікі Польшча альбо салдаты саюзных войскаў, афіцэры паліцыі, пагранічнай службы, дзяржаўнай пажарнай службы і дзяржаўнай службы аховы, якія выконваюць службовыя задачы;

14. члены дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і члены іх сем'яў, а таксама іншыя асобы, якія перасякаюць мяжу на падставе дыпламатычнага пашпарта.

https://www.strazgraniczna.pl/pl/aktualnosci/8448,Koronawirus-zasady-kwarantanny.html

{"register":{"columns":[]}}