назад

Паведамленне ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй

18.03.2020

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь інфармуе, што Урад Рэспублікі Польшча ў сувязі з процідзеяннем распаўсюджанню эпідэміі віруса SARS-CoV-2 спыніў пагранічны рух на польска-беларускай дзяржаўнай мяжы на наступных пагранпераходах:: Белавежа – Перароў – аўтадарожны / пешаходны, Чарэмха – Высокалітоўск – чыгуначны, Полаўцы – Пяшсатка – аўтадарожны, Славацічы – Дамачава – аўтадарожны, Рудаўка – Лясная – рачны. З 00.00 15 сакавіка 2020 г. да адмены.

коронавіруса

Праз адчыненыя для асабовага руху пагранпераходы ўехаць у Польшчу змогуць толькі:

  • грамадзяне Рэспублікі Польшча,
  • замежныя грамадзяне, якія з’яўляюцца мужам/жонкай або дзецьмі грамадзян  Рэспублікі Польшча або знаходзяцца пад сталай апекай  грамадзян  Рэспублікі Польшча;
  • замежныя грамадзяне, якія маюць Карту паляка;
  • кіраўнікі дыпламатычных місій і члены персанала дыпламатычна-консульскіх устаноў, г.зн. асобы, якія маюць дыпламатычны ранг, і члены іх сем’яў,
  • замежныя грамадзяне, якія маюць права сталага або часовага побыту на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;
  • замежныя грамадзяне, якія маюць права працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, г.зн. замежнікі, якія маюць права выконваць працу на такіх жа ўмовах, што і польскія грамадзяне, у якіх ёсць дазвол на працу, дазвол на сезонную працу, заява аб даручэнні працы замежнаму грамадзяніну на тэрыторыі Рэспублікі Польшча,
  • замежныя грамадзяне, якія кіруюць транспартным сродкам для перавозкі тавараў.

Адначасова спыняюцца міжнародныя пасажырскія чыгуначныя і авіяперавозкі.

{"register":{"columns":[]}}