назад

Малітва за ахвяр Катынскага злачынства

11.03.2020

У 80-ю гадавіну падпісання Іосіфам Сталіным загаду аб расстрэле 22 тысяч польскіх афіцэраў, узятых у палон пасля нападу СССР у верасні 1939 года, у Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску 5 скавіка адбылося набажэнства за ахвяр Катынскага злачынства. Акрамя мясцовых вернікаў у ім прынялі ўдзел паслы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, палякі, якія жывуць у Беларусі, а таксама прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы і іншых канфесій.

Msza św. w intencji ofiar zbrodni katyńskiej

Сярод забітых у Катыні былі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і рэлігій, таму, каб ушанаваць іх памяць, у галоўны каталіцкі храм у Мінску па запрашэнні Пасла Польшчы Артура Міхальскага прыйшлі акрэдытаваныя ў Беларусі дыпламаты, прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама габрэйскай і мусульманскай супольнасцей. Пасол нагадаў, што сем’і ахвяр Катынскага злачынства на працягу дзесяцігоддзяў не маглі адкрыта гаварыць пра трагічны лёс сваіх блізкіх, забітых у Катынскім лесе і многіх іншых месцах на тырэторыі СССР.

Дапаможны епіскап Мінска-Магілёўскай епархіі ксёндз Юрый Касабудскі, які праводзіў набажэнства, сказаў, што “слова “Катынь” ведае кожны паляк ва ўсім свеце. Катынь стала сімвалам вялікага злачынства. Сёння мы ўспамінаем усіх, хто загінуў у выніку Катынскага злачынства. Іх адзінай віной было тое, што яны былі палякамі”. Падчас набажэнства ў храме быў выстаўлены абраз Маці Божай Катынскай, які пасля набажэнства епіскап Юрый Касабудскі асвяціў. Абраз застанецца ў Архікафедральным касцёле ў Мінску, дзе – як сказаў епіскап – ён будзе сімвалам прысутнасці Бога ў жыцці вернікаў. І будзе нагадваць пра тое, што Маці Божая заўсёды з намі, гатовая прытуліць да сэрца, калі нам дрэнна.

Фота (10)

{"register":{"columns":[]}}