назад

Набор у юбілейную XXX Усходнюю летнюю школу

09.03.2020

Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта абвяшчае набор у юбілейную XXX Усходнюю летнюю школу, якая пройдзе з 1 па 22 ліпеня ў Варшаве, Кракаве, Гданьску і Львове.

Усходняя летняя школа

Усходняя летняя школа (заснавана ў 1991 г.) праводзіцца з 1992 г. Цэнтрам даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. Штогод яна аб’ядноўвае каля 20 слухачоў – маладых даследчыкаў розных галін гуманітарных навук. Удзельнікі школы не могуць паходзіць з Польшчы. Заняткі праводзіць калектыў выдатных спецыялістаў, склад якога мяняецца, пераважна з Польшчы, Заходняй Еўропы і Амерыкі.

Школа разлічана на слухачоў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Балкан, Расіі, Цэнтральнай Азіі і Каўказа. Яе мэта – пазнаёміць удзельнікаў з актуальным станам навуковых даследаванняў, новымі асяроддзямі і выдатнымі вучонымі, навучыць арыентавацца ў фондах польскіх архіваў і бібліятэк. Школа не дае магчымасці праводзіць самастойныя даследаванні, а рыхтуе слухачоў да будучых больш працяглых навуковых побытаў у Польшчы.

Заявы прымаюцца да 20 мая 2020 г. Падрабязней гл. у далучаным буклеце.

Матэрыялы

Усходняя летняя школа
Wschodnia​_Szkoła​_Letnia.pdf 0.66MB
{"register":{"columns":[]}}