назад

Польскія казкі ў сеціве

15.04.2020

Нам прыемна паінфармаваць, што Студыя анімацыйных фільмаў далучылася да акцыі ў падтрымку адказных паводзін падчас пандэміі COVID-19 (#zostańwdomu) і падрыхтавала спецыяльную прапанову анлайн не толькі для наймалодшых гледачоў.

Reksio

На канале Студыі анімацыйных фільмаў на Youtube ўжо даступна поўная версія вядомых, а нават культавых польскіх мультфільмаў, такіх як “Прыгоды Болека і Лёлека”, “Рэксік”, “Пампаліні –  лавец жывёл”, “Падарожжы капітана Кліпера” і “Выкраданне Бальтазара Губкі”.

https://www.youtube.com/channel/UCfXtDCs237pyDFCBIQR46yw/

Студыя падрыхтавала таксама адукацыйную прапанову для наймалодшых і запусціла два цыклы, прысвечаныя анімацыі. У рамках цыкла “Таямніцы анімацыі” Раман Баран – спецыяліст па камп’ютарнай графіцы і галоўны гід па студыі – раскрывае сакрэты мастацтва, дзякуючы якім паўстаюць мультфільмы.

https://www.youtube.com/watch?v=fEW2auSkJjw

У рамках другога цыкла “Маляванне на экране” наймалодшыя гледачы могуць назіраць, як малююць мастакі бельскай студыі. Анджэй Чадэрна, галоўны аніматар Студыі анімацыйных фільмаў, у першай серыі паказвае, як маляваць папулярных хатніх жывёл.

https://www.youtube.com/watch?v=Poav84sIPzQ

Адначасова студыя на сваім фанпейджы ў Facebook праводзіць шэраг казачных конкурсаў з прызамі.

На сайце Студыі анімацыйных фільмаў (http://www.sfr.com.pl) можна пазнаёміцца з поўнай адукацыйнай і забаўляльнай прапановай студыі на перыяд эпідэміі каранавіруса.

{"register":{"columns":[]}}