назад

Праграма імя Станіслава Улама 2020

10.02.2020

Польскае нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену (НААА) другі раз абвяшчае праграму для вучоных з навуковымі ступенямі не ніжэй кандыдата навук. Мэта Праграмы імя Станіслава Улама – дапамагчы замежным даследчыкам у развіцці іх кар’еры дзякуючы павелічэнню міжнароднай мабільнасці, а таксама наладжванню навуковага супрацоўніцтва з навуковымі ўстановамі ў Польшчы.

NAWA - ULAM

Навуковая дзейнасць, якую можна ажыццяўляць падчас побыту на стыпендыі:

  • правядзенне даследаванняў і/або работ па развіцці;
  • курсы для кандыдатаў навук;
  • збор матэрыялаў для навуковай працы або публікацыі;
  • правядзенне дыдактычных заняткаў у прымаючай установе.

Побыт на стыпендыі ў рамках праграмы Улама можа працягвацца ад 6 да 24 месяцаў. Сродкі праграмы можна прызначыць як на стыпендыі, так і на пакрыццё коштаў, звязаных з побытам у прымаючай установе, у памеры каля 2400 еўра ў месяц.

 

Заявы могуць падаваць толькі даследчыкі з навуковай ступенню кандыдата навук да 15 красавіка 2020 года.

 

Падрабязней гл. на сайце: https://nawa.gov.pl/en/scientists/the-ulam-programme 

Кантактная асоба па справах Праграмы імя Улама – д-р Магдалена Кавальчык,

e-mail: magdalena.kowalczyk@nawa.gov.pl

{"register":{"columns":[]}}