назад

Стыпендыяльная праграма PASIFIC

16.12.2020

З задавальненнем інфармуем, што Польская акадэмія навук адкрывае стыпендыяльную праграму для вучоных PASIFIC, фінансаваную таксама Еўрапейскім саюзам у рамках MSCA COFUND.

PASIFIC

Мэта праграмы – даць магчымасць 50 вучоным розных нацыянальнасцей, якія маюць вучоную ступень кандыдата навук альбо раўнаважную, прайсці двухгадовыя навуковыя стажыроўкі ў інстытутах Польскай акадэміі навук, а таксама ў Міжнародным інстытуце малекулярнай і клетачнай біялогіі. Стыпендыяты праграмы PASIFIC будуць адбірацца па выніках двух конкурсаў, абвешчаных у 2021 годзе.

Заяўкі ў рамках 1-га тура будуць прымацца з 15 сакавіка па 30 чэрвеня 2021 года, у рамках 2-га тура – з 15 верасня па 30 снежня 2021 года.

Падрабязная інфармацыя пра праграму змешчана на сайце: www.pasific.pan.pl і ў аб’яве на Euraxess: https://euraxess.ec.europa.eu/jobs/578170.

Матэрыялы

Ulotka PASIFIC PL
PASIFIC-ulotka-PL.pdf 2.90MB
PASIFIC information leaflet ENG
PASIFIC-ulotka-ENG.pdf 2.31MB
{"register":{"columns":[]}}