назад

Вышаградская група падтрымлівае барацьбу з пандэміяй COVID-19

07.12.2020

Дыпламаты краін Вышаградскай групы (Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі) перадалі беларускаму таварыству “Карытас” гуманітарную дапамогу – сродкі асабістай аховы, якія дапамогуць у барацьбе з пандэміяй COVID-19.

Visegrad Fund

Гуманітарная дапамога была закуплена са сродкаў Міжнароднага Вышаградскага фонду (International Visegrad Fund) і была перададзена прадстаўнікам таварыства “Карытас” у Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, пасля чаго яна трапіць у шпіталі ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах.

Гэта працяг падтрымкі Беларусі ў барацьбе з пандэміяй COVID-19. Раней, 24 красавіка і 5 чэрвеня б.г., у Беларусь прыбылі канвоі з гуманітарнай дапамогай ад Урада Рэспублікі Польшча.

{"register":{"columns":[]}}