назад

XI Wolves Summit

29.01.2020

24 і 25 сакавіка 2020 г. у Палацы культуры і навукі ў Варшаве адбудзецца 11-ы стартап-форум Wolves Summit.

Wolves Summit

Wolves Summit стаў адным з найбольш важных стартап-мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Польшчы. Гэта міжнародная канферэнцыя для прадстаўнікоў стартапаў, інвестараў і карпарацый. Яе мэта – сфарміраваць прастору для эфектыўнага нэтворкінга і падтрымкі развіцця бізнесу ў інавацыйных сектарах эканомікі.

Канферэнцыя спрыяе прасоўванню маладых тэхналагічных фірм. Яна таксама іграе істотную — што для нас важна — ролю ў прасоўванні польскай экасістэмы інавацый за мяжой і будаванні іміджу Польшчы як краіны, якая робіць стаўку на інавацыі, краіны, адкрытай для інвестараў і таленавітых прадпрымальнікаў з-за мяжы. Яна таксама можа прычыніцца да павелічэння сярод замежных прадпрымальнікаў і інвестараў зацікаўленасці пачаткам і развіццём сваёй дзейнасці ў Польшчы.

Асобы, якія прадстаўляюць стартапы, інвестараў або карпарацыі, зацікаўленыя ўдзелам у канферэнцыі, могуць зарэгістравацца на сайце https://www.wolvessummit.com/. Для прадстаўнікоў стартапаў удзел у канферэнцыі бясплатны. Заяўку неабходна даслаць да 28 лютага 2020 года!

 

Калі ў вас засталіся пытанні, званіце непасрэдна:

Вікторыя Ныч

Community Manager na Wolves Summit

w.nycz@wolvesssummit.com

+48 579 357 466

 

Матэрыялы

11 Wolves Summit
Wolves​_Summit​_​_​_11th​_edition​_​_​_teaser.pdf 2.16MB
{"register":{"columns":[]}}