назад

XVIII Мінскі форум

03.12.2020

Міністр Збігнеў Рау разам з кіраўніком нямецкай дыпламатыі Хайка Маасам і лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай адкрылі XVIII Мінскі форум, прысвечаны сённяшней сітуацыі і будучым перспектывам Беларусі.

XVIII Forum Mińskie

Польскі міністр замежных спраў падкрэсліў, што менавіта беларускае грамадства павінна самастойна прымаць рашэнне аб сваёй будучыні.

– Польшча і Еўрапейскі саюз будуць падтрымліваць беларусаў у іх імкненні да дэмакратыі, – дадаў ён.

У Мінскім форуме ўдзельнічаў таксама намеснік міністра Марцін Пшыдач, які выступіў з прамовай, распачаўчы дыскусію, прысвечаную стасункам Беларусі з яе суседзямі. Ён падкрэсліў, что для Варшавы добрыя адносіны з суседзямі з’яўляюцца адным з найважнейшых прыярытэтаў замежнай палітыкі. Таму Польшча падтрымлівае беларусаў на шляху да будаўніцтва моцнай, стабільнай і незалежнай дзяржавы.

***

Мінскі форум – гэта штогадовае беларуска-нямецкае мерапрыемства, адным з арганізатараў якога з’яўляецца Фонд польска-нямецкага супрацоўніцтва.

 

Прэс-служба
Міністэрства замежных спраў

Фота: Тыман Маркоўкі / МЗС

{"register":{"columns":[]}}