Навіны
-
01.09.201980-я гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны80 гадоў таму нападзеннем Германіі на Польшчу пачалася Другая сусветная вайна. Раніцай 1 верасня 1939 г. войскі вермахта перайшлі польска-нямецкую мяжу. Польская армія аказвала ўзброенае супраціўленне, чакаючы рэакцыі саюзнікаў. 3 верасня 1939 г. Францыя і Вялікабрытанія аб’явілі вайну Германіі, але не распачалі рэальных ваенных дзеянняў. Трагічны лёс Польшчы быў канчаткова вырашаны 17 верасня 1939 г., калі з Усходу наступленне на Польшу распачаў Савецкі Саюз. Нападзенне Германіі і Савецкага Саюза стала наступствам падпісання дзвюма таталітарнымі дзяржавамі пакта Молатава-Рыбентропа, сакрэтны пратакол да якога ў выніку падзяліў Цэнтральную Еўропу на г.зв. сферы ўплыву.
-
„Салідарныя з Беларуссю” – стыпендыі НААА для студэнтаў, вучоных і настаўнікаўНацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену сумесна з Канферэнцыяй рэктараў польскіх ВНУ па даручэнні Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі рэалізуе тры ініцыятывы па падтрымцы беларусаў: „Салідарныя са студэнтамі”, „ Салідарныя з вучонымі” і „ Салідарныя з настаўнікамі”.
-
Праграма імя Кастуся КаліноўскагаУ сувязі з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі і прагназаваным павелічэннем колькасці рэпрэсаваных асоб, якія згодна са статутам з’яўляюцца адрасатамі Стыпендыяльнай праграмы Урада Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага, дырэктар праграмы па ўзгадненні з дзяржаўнымі і ўніверсітэцкімі ўладамі прыняў рашэнне аб правядзенні дадатковага набору.