назад

Навіны

  • 17.04.2020
    17 красавіка 2020 г. у іспанскай газеце “El Mundo”, у папяровай і электроннай версіях, выйшла вялікае інтэрв’ю з польскім прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім.
  • 15.04.2020
    Нам прыемна паінфармаваць, што Студыя анімацыйных фільмаў далучылася да акцыі ў падтрымку адказных паводзін падчас пандэміі COVID-19 (#zostańwdomu) і падрыхтавала спецыяльную прапанову анлайн не толькі для наймалодшых гледачоў.
  • 10.04.2020
    10 красавіка 2010 года спецыяльны самалёт ТУ-154M з Прэзідэнтам Рэспублікі Польшча Лехам Качынскім і жонкай прэзідэнта Марыяй Качынскай на борце вылецеў з Варшавы ў Смаленск. У той дзень на польскіх вайсковых могілках у Катыні дзяржаўная дэлегацыя павінна была ўдзельнічаць у мерапрыемствах, прысвечаных 70-й гадавіне здзейсненага тут злачынства. На борце знаходзілася 96 чалавек, сярод іх былі прадстаўнікі вышэйшых дзяржаўных улад, прадстаўнікі грамадскіх супольнасцей і цэркваў, камандуючыя арміі і экіпаж самалёта. Усе яны загінулі ў авіякатастрофе пры прызямленні ў аэрапорце пад Смаленскам.
  • 01.04.2020
    У адказ на найбольш частыя пытанні, інфармуем, што ў сувязі з актуальнай эпідэміялагічнай сітуацыяй уступіў у сілу закон, які акрэслівае асаблівы парадак побыту замежных грамадзян у Польшчы. Закон дазваляе легальна заставацца ў Польшчы грамадзянам, якія хочуць надалей рэалізаваць папярэднюю мэту побыту, напр., працу альбо навучанне, альбо не могуць выехаць з Польшчы ў сувязі з распаўсюджаннем віруса SARS-CoV-2.
  • 01.04.2020
    У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у Польшчы з 1 красавіка 2020 г. (у асобных выпадках – з 2 красавіка) урадам уведзены новыя абмежаванні ў многіх сферах жыцця.
  • 01.04.2020
    1 красавіка адбылася прэм’ера твора „Усё будзе добра”. Мэта твора, запісанага зоркамі польскай музычнай сцэны па ініцыятыве ўпраўлення праграмы „Незалежная”, – нагадаць, што і падчас пандэміі, калі нас перапаўняе непакой, нягледзячы на неабходнасць захоўваць фізічную дыстанцыю, мы ўвесь час разам, і разам мы зможам перажыць складаныя хвіліны.
  • 31.03.2020
    Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену паведаміла аб выплаце стыпендый па студэнцкіх праграмах, а таксама праграме абмену ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва.
  • 30.03.2020
    75 гадоў таму, 27 і 28 сакавіка 1945 года, у Прушкаве пад Варшавай НКУС вераломна арыштаваў кіраўнікоў Польскай падпольнай дзяржавы на чале з галоўнакамандуючым Арміі Краёвай – генералам Леапольдам Акуліцкім, пазыўны «Медзведзяня», і віцэ-прэм’ерам Янам Станіславам Янкоўскім.
  • 30.03.2020
    29 сакавіка гэтага года ў Кракаве памёр Кшыштаф Пэндэрэцкі (1933 г.н.) – адзін з найбуйнейшых польскіх кампазітараў, педагог – прафесар і рэктар Кракаўскай музычнай акадэміі.
{"register":{"columns":[]}}