назад

Чарговы набор на Стыпендыяльную праграму імя Лэйна Кіркланда

11.01.2021

Фонд “Лідары перамен” абвяшчае чарговы адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя Лэйна Кіркланда, а таксама стыпендыі Kirkland Research у Польшчы ў 2021–2022 навучальным годзе.

Komunikat

Стыпендыяльная праграма імя Л. Кіркланда, разлічаная на маладых, мэтанакіраваных і актыўных грамадзян краін Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі, – гэта два семестры навучання ў адным з пяці польскіх універсітэцкіх гарадоў (Варшава, Кракаў, Вроцлаў, Познань, Люблін), мінімум двухтыднёвая прафесійная стажыроўка ў дзяржаўных, прыватных і пазаўрадавых арганізацыях, а таксама разнастайная праграма навучальных курсаў і майстар-класаў.

У рамках Праграмы Kirkland Research, якая рэалізуецца паралельна са Стыпендыяльнай праграмай імя Лэйна Кіркланда, арганізатары прапануюць стыпендыю для навукова-даследчыцкага побыту ў Польшчы на працягу аднаго семестра ў 2021–2022 навучальным годзе для тых, хто мае ступень кандыдата навук і навуковыя дасягненні.

Падрабязней гл.:

Матэрыялы

Стыпендыяльная праграма імя Л. Кіркланда 2021–2022 - PL
PL​_ogłoszenie​_KIRKLAND​_2021​_2022-popr.doc 0.86MB
Стыпендыяльная праграма імя Л. Кіркланда 2021–2022 - EN
ENG​_ogłoszenie​_KIRKLAND​_2021​_2022-popr.docx 1.58MB
Стыпендыяльная праграма імя Л. Кіркланда 2021–2022 - RU
RU​_ogłoszenie​_KIRKLAND​_2021​_2022-popr.docx 1.57MB
Стыпендыяльная праграма KIRKLAND RESEARCH 2021–2022 - PL
PL​_ogłoszenie​_KRES​_2021​_2022-popr.docx 0.21MB
Стыпендыяльная праграма KIRKLAND RESEARCH 2021–2022 - EN
ENG​_ogłoszenie​_KRES​_2021​_2022-popr.docx 0.14MB
{"register":{"columns":[]}}