Як можна легальна знаходзіцца ў Польшчы?

Грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца ў Польшчы легальна на падставе розных дакументаў на знаходжанне. Найбольш распаўсюджаныя:

  • Шэнгенская віза – да 90 дзён на працягу 180 дзён. Дзейнічае ў Шэнгенскай зоне.
  • Нацыянальная віза – знаходжанне звыш 3 месяцаў, але менш за 1 год. Дае магчымасць падарожнічаць па краінах Шэнгенскай зоны да 90 дзён.

Заява на выдачу візы, як правіла, павінна быць пададзена ў консульства па месцы жыхарства замежніка.

Дазволы на знаходжанне

Калі вы хочаце знаходзіцца ў Польшчы даўжэй, чым дазваляе віза, вы можаце прэтэндаваць на:

  • Дазвол на часовае знаходжанне – ад 3 месяцаў да 3 гадоў (праца, навучанне, дзейнасць, сям'я).
  • Дазвол на пастаяннае знаходжанне – для асоб з Картай паляка або польскім паходжаннем.
  • Дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС – пасля 5 гадоў бесперапыннага легальнага знаходжання ў Польшчы, з пацверджаным даходам, страхоўкай і пацверджаным веданнем польскай мовы на ўзроўні B1 або вышэй.

Заява на атрыманне дазволу на знаходжанне падаецца ў ваяводскае ўпраўленне па месцы жыхарства замежніка.

Міжнародная абарона

Замежнік можа прэтэндаваць на атрыманне міжнароднай абароны, калі ў яго краіне паходжання яму пагражае пераслед або рэальная рызыка страты жыцця ці здароўя.


Як падаць заяву:

  • падчас перасячэння мяжы, у ходзе кантролю,
  • у падраздзяленні Пагранічнай службы на тэрыторыі Польшчы,
  • праз камандзіра пастарунка Пагранічнай службы, калі асоба знаходзіцца ў цэнтры для затрыманых.

Пасля падачы заявы асоба атрымлівае часовае пасведчанне асобы замежніка.

Абавязкі асобы, якая прэтэндуе на атрыманне міжнароднай аховы:

  • перадача на захоўванне праязнога дакумента,
  • удзел у медыцынскім аглядзе і ідэнтыфікацыі як асобы, якая патрабуе асаблівага стаўлення,
  • яўка па выкліку для ўдзелу ў допыце,
  • інфармаванне Упраўлення аб кожнай змене месца знаходжання і адраса для карэспандэнцыі
  • знаходжанне ў Польшчы да заканчэння працэдуры.

Заява на атрыманне міжнароднай аховы разглядаецца Кіраўніком Упраўлення па справах замежнікаў.

Дакументы для замежнікаў

Польшча выдае розныя дакументы для замежнікаў:

  1. Карта побыту – пацвярджае наяўнасць дазволу на знаходжанне ў Польшчы.
  2. Польскі праязны дакумент – дае магчымасць перасякаць межы ў сітуацыі, калі замежнік не мае магчымасці атрымаць дакумент у органах краіны паходжання.
  3. Польскае пасведчанне асобы – напр., для асоб без грамадзянства.
  4. Часовы праязны дакумент – для аднаразовага ўезду або выезду.

Спрашчэнні для грамадзян Беларусі ў галіне выдачы польскага праязнога дакумента:

З1 ліпеня 2023 г. да 31 снежня 2025 г. грамадзяне Беларусі могуць:

  • Атрымаць праязны дакумент без аплаты,
  • Падаць заяўку на праязны дакумент, нават калі раней не мелі пашпарта,
  • Скарыстацца спрошчанымі правіламі – без неабходнасці даказваць, што яны не могуць атрымаць дакумент ад уладаў Беларусі.

Каб атрымаць польскі праязны дакумент, дастаткова мець адзін з дазволаў: часовае знаходжанне, пастаяннае знаходжанне, рэзідэнт ЕС, дадатковая ахова, згода на знаходжанне па гуманітарных прычынах.

Фота (3)

{"register":{"columns":[]}}