Гаспадарчая дзейнасць грамадзян Беларусі ў Польшчы
Хто можа заснаваць фірму і ў якой форме?
Грамадзяне Беларусі могуць весці гаспадарчую дзейнасць у Польшчы пры ўмове наяўнасці адпаведнага статусу знаходжання, такога як карта побыту, карта доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС, Карта паляка, а таксама рэгістрацыi і нумару PESEL. Гэта датычыцца таксама асоб, якія маюць статус бежанца або дадатковую абарону. Дазволеныя формы – гэта, між іншым, індывідуальная гаспадарчая дзейнасць (ІГД), асабовыя (osobowe) і капітальныя (kapitałowe) таварыствы (напр., Таварыства з абмежаванай адказнасцю), а таксама філіялы замежных кампаній.
Як зарэгістраваць гаспадарчую дзейнасць?
1. Індывідуальная гаспадарчая дзейнасць (ІГД)
- Можна зарэгістраваць анлайн праз CEIDG
- Патрабуецца нумар PESEL і давераны профіль
- Не патрабуе пачатковага капіталу
- Неабходна зарэгістравацца ў ZUS і выбраць форму падаткаабкладання
2. Гаспадарчыя таварыствы
- ТАА, простыя акцыянерныя таварыствы, камандытныя і іншыя
- Патрабуецца рэгістрацыя ў KRS
- Замежнікі могуць быць удзельнікамі, пайшчыкамі або акцыянерамі
3. Філіял або прадстаўніцтва
- Магчыма, калі гэта дазваляе адпаведная міжнародная дамова
- Рэгістрацыя ў KRS
Абмежаванні ў дзейнасці
Замежнікі з-за межаў ЕС і ЕЭЗ (у тым ліку беларусы) могуць весці ІГД, толькі калі яны маюць падставу для знаходжання, якая дазваляе весці дзейнасць. Адсутнасць такога статусу выключае магчымасць вядзення ІГД або некаторых форм таварыстваў.
Крыніцы і дапамога
- Biznes.gov.pl
- ZUS
- KRUS
- Кантактны пункт Biznes.gov.pl – адказы на пытанні замежнікаў