Навіны
-
08.10.2020Консульскі аддзел Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску ветліва інфармуе, што не будзе ажыццяўляць прыём наведавальнікаў па ўсіх пытаннях, за выключэннем сітуацый, якія могуць узнікнуць у сувязі з непрадказальнымі абставінамі. Пра ўсе змены адносна арганізацыі працы Консульскага аддзела і Палоніі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску мы будзем інфармаваць Вас увесь час.
-
22.09.2020Информируем, что с 22.09.2020 г. граждане Беларуси могут въезжать в Польшу на основании всех видов национальных и Шенгенских виз. Требование относительно прохождения обязательного 10-дневного карантина остается в силе.
-
21.09.202019 верасня ў Польскай грамадскай школе імя караля Сэфана Баторыя пры Саюзе палякаў на Беларусі ў Гродна ўрачыста распачаўся новы навучальны год 2020–2021. Ва ўрачыстых мерапрыемствах прыняў удзел Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі i Генеральны консул Яраслаў Ксёнжэк.
-
18.09.2020Праваабарончы цэнтр “Вясна”, які займаецца маніторынгам рэпрэсій у Беларусі, атрымаў узнагароду “Арол” Яна Карскага. У чацвер, 17 верасня, Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ўручыў гэту ўзнагароду Алесю Бяляцкаму, старшыні цэнтра “Вясна”.
-
18.09.2020У пятніцу, 18 верасня, Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі разам з дэлегацыяй, у склад якой увайшлі консул Пётр Апасталідзіс, вайсковы аташэ палкоўнік Яраслаў Кемброўскі і афіцэр сувязі пагранічнай службы падпалкоўнік Марэк Герасімюк, удзельнічалі ва ўрачыстасцях з нагоды 81-й гадавіны нападу СССР на Польшчу.
-
31.08.202031 жніўня ўрачыста адзначаецца 40-я гадавіна падпісання жнівеньскіх пагадненняў і ўтварэння Незалежнага самакіравальнага прафсаюза „Салідарнасць”, якія прычыніліся да падзення камунізму і паклалі канец падзелу свету перыяду халоднай вайны.
-
31.08.2020„40 год таму ў Польшчы перамагла філасофія дыялогу – было падпісана гданьскае пагадненне. Перамагла Салідарнасць – сіла, якая вярнула польскаму народу годнасць, змяніла аблічча Польшчы і выклікала лавіну вызваленчых змен у Цэнтральнай Еўропе”, – сказаў Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, вітаючы гасцей на святкаванні 40-й гадавіны падпісання жнівеньскіх пагадненняў.
-
28.08.2020Калі вы грамадзянін Беларусі і знаходзіцеся ў Беларусі, але з-за цяперашняй сітуацыі ў краіне хочаце атрымаць візу, якая дае права на ўезд у Польшчу з гуманітарнымі мэтамі, вам неабходна: