Навіны
-
13.03.2020С 16.03.2020 г., в связи с эпидемиологической ситуацией, Генеральное консульство РП в Бресте призывает к отказу или переносу на более позднее время визита в учреждение по вопросам, не являющимися срочнымы.
-
11.03.2020У 80-ю гадавіну падпісання Іосіфам Сталіным загаду аб расстрэле 22 тысяч польскіх афіцэраў, узятых у палон пасля нападу СССР у верасні 1939 года, у Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску 5 скавіка адбылося набажэнства за ахвяр Катынскага злачынства. Акрамя мясцовых вернікаў у ім прынялі ўдзел паслы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, палякі, якія жывуць у Беларусі, а таксама прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы і іншых канфесій.
-
10.03.2020Міністр замежных спраў Рэспублікі Польшча, не чакаючы ўступлення ў сілу Пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму для грамадзян Беларусі, 26 лютага 2020 г. выдаў пастанову аб увядзенні нулявой тарыфнай стаўкі за прыём і разгляд візавых анкет на атрыманне шэнгенскіх віз для маладых беларусаў.
-
09.03.2020Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта абвяшчае набор у юбілейную XXX Усходнюю летнюю школу, якая пройдзе з 1 па 22 ліпеня ў Варшаве, Кракаве, Гданьску і Львове.
-
19.02.20206 сакавіка 2020 г. з 09:00 да 13:30 на эканамічным факультэце Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры (г. Люблін) па адрасе: пл. Марыі Складоўскай-Кюры, 5, г. Люблін, пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры. Мэта мерапрыемства – пазнаёміць будучых студэнтаў з-за мяжы з адукацыйнай праграмай, умовамі навучання і жыцця ў Любліне.
-
17.02.2020У Старых Васілішках каля Шчучына ў нядзелю, 16 лютага, адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 81-й гадавіне з дня нараджэння Чэслава Немэна. Падчас урачыстасцей былі падведзены вынікі праекта рамонту даху ў колішнім доме Немэна, дзе зараз знаходзіцца музей музыканта. Праект быў рэалізаваны дзякуючы падтрымцы Інстытута “Polonika”.
-
14.02.2020Дыпламаты Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь наведалі стэнды польскіх ВНУ на Выставе „Адукацыя і кар’ера” ў Мінску, а таксама перадалі ім інфармацыю аб візавай, консульскай падтрымцы і парадку супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі.
-
10.02.2020Польскае нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену (НААА) другі раз абвяшчае праграму для вучоных з навуковымі ступенямі не ніжэй кандыдата навук. Мэта Праграмы імя Станіслава Улама – дапамагчы замежным даследчыкам у развіцці іх кар’еры дзякуючы павелічэнню міжнароднай мабільнасці, а таксама наладжванню навуковага супрацоўніцтва з навуковымі ўстановамі ў Польшчы.
-
05.02.2020Відэазвароты міністра замежных спраў Польшчы Яцэка Чапутовіча і дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа прагучалі ў аўторак, 4 лютага, падчас урачыстага прыёму з нагоды 274-й гадавіны з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. У мерапрыемстве, арганізаваным пасольствамі Польшчы і ЗША, прынялі таксама ўдзел кіраўнікі МЗС Беларусі і Літвы.
-
29.01.2020Консульский отдел Посольства Республики Польша в Минске информирует, что с 2 февраля 2020 года заявления на получение шенгенской визы будут рассматриваться исключительно на основании заполненного нового бланка визового заявления, в соответствии с нижеприведенным образцом.